Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 красавіка 2021, 10:28

Баскетбалісткі "Гарызонта" атрымалі другую перамогу ў фінале чэмпіянату Беларусі

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Гарызонта" другі раз абыгралі "Цмокі-Мінск" у фінальнай серыі жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім паядынку за чэмпіёнскі тытул пераможцы рэгулярнага сезона выйгралі з перавагай на чатыры ачкі - 67:63 (16:18, 22:16, 8:12, 21:17). Напярэдадні баскетбалісткі "Гарызонта" перамаглі з вынікам 71:66. Да выйгрышу залатых медалёў камандзе Наталлі Трафімавай засталося здабыць адну вікторыю.

У другім матчы "бронзавай" серыі баскетбалісткі гродзенскай "Алімпіі" зноў разграмілі на сваёй пляцоўцы сталічны клуб "БДУ-Цмокi" - 104:50. "Алімпія" выйграла з вынікам 85:47.

Трэція паядынкі медальных серый да трох перамог пройдуць 17 красавіка ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі