Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 снежня 2018, 16:42

БАТЭ згуляе з "Арсеналам" у 1/16 фіналу Лігі Еўропы

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Барысаўскі БАТЭ ў 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы сустрэнецца з лонданскім "Арсеналам". Гэта рэзультат жараб'ёўкі, якая адбылася сёння ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першую гульню за выхад у 1/8 фіналу падапечныя Аляксея Багі правядуць 14 лютага на сваім полі, у адказ - 20 лютага ў брытанскай сталіцы.

Склады астатніх пар 1/16 фіналу Лігі Еўропы:

"Вікторыя" (Пльзень, Чэхія) - "Дынама" (Заграб, Харватыя),

"Бруге" (Бельгія) - "Зальцбург" (Аўстрыя),

"Рапід" (Вена, Аўстрыя) - "Інтэр" (Мілан, Італія),

"Славія" (Прага, Чэхія) - "Генк" (Бельгія),

"Краснадар" (Расія) - "Баер" (Леверкузен, Германія),

"Цюрых" (Швейцарыя) - "Напалі" (Італія),

"Мальме" (Швецыя) - "Чэлсі" (Лондан, Англія),

"Шахцёр" (Данецк, Украіна) - "Айнтрахт" (Франкфурт, Германія),

"Селтык" (Глазга, Шатландыя) - "Валенсія" (Іспанія),

"Рэн" (Францыя) - "Бетыс" (Севілья, Іспанія),

"Алімпіякас" (Пірэй, Грэцыя) - "Дынама" (Кіеў, Украіна),

"Лацыа" (Рым, Італія) - "Севілья" (Іспанія),

"Фенербахчэ" (Стамбул, Турцыя) - "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія),

"Спортынг" (Лісабон, Партугалія) - "Вільярэал" (Іспанія),

"Галатасарай" (Стамбул, Турцыя) - "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія).

Першыя матчы 1/16 фіналу пройдуць 12 і 14 лютага, у адказ - 20 і 21 лютага 2019 года.

Сустрэчы 1/8 фіналу пройдуць 7 і 14 сакавіка, чвэрцьфіналы - 11 і 18 красавіка, паўфіналы - 2 і 9 мая, вырашальны паядынак Лігі Еўропы адбудзецца 29 мая на "Алімпійскім" стадыёне ў Баку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі