Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2021, 15:32

Барысаў і Мазыр прымуць першыя матчы 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля міжнароднага перапынку на матчы зборных Беларусі сёння адновіцца нацыянальны футбольны чэмпіянат, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым матчы 12-га тура футбалісты "Славіі" прымуць на полі мазырскага стадыёна "Юнацтва" гасцей з "Мінска". У мінулым туры абодва сапернікі пацярпелі разгромныя паражэнні ў гасцявых сустрэчах: мазыране ўступілі барысаўскаму БАТЭ з лікам 0:3, а мінчане не змаглі аказаць сур'ёзнага супраціўлення "Гомелю" - 0:5. У іншым сённяшнім паядынку сталічны "Энергетык-БДУ" згуляе ў Барысаве супраць футбалістаў "Гомеля". У 11-м туры "энергетыкі" перамаглі ў Брэсце мясцовае "Дынама" з мінімальнай перавагай - 1:0.

Заўтра лідар турніру салігорскі "Шахцёр", які не страціў ні аднаго ачка, згуляе на сваім полі з "Віцебскам". БАТЭ, што ідзе другім, прыме на полі "Барысаў-Арэны" гродзенскі "Нёман". Таксама ў суботу два аўтсайдары турніру правядуць свае дамашнія матчы - у Рэчыцы мясцовы "Спадарожнік" будзе сапернічаць з мінскім "Дынама", а футбалісты "Смаргоні" прымуць "Слуцк". Дзве заключныя сустрэчы 12-га тура адбудуцца ў нядзелю, 13 чэрвеня: "Рух" (Брэст) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Іслач" (Мінскі раён) - "Дынама" (Брэст).

Турнірнае становішча пасля 11 тураў: "Шахцёр" - 33 ачкі, БАТЭ - 26, "Рух" - 21, "Гомель" - 21, "Дынама" (Мінск) - 20, "Віцебск" - 18, "Дынама" (Брэст) - 17, "Тарпеда-БелАЗ" - 15, "Іслач" - 13, "Мінск" - 13, "Энергетык-БДУ" - 12, "Слуцк" - 10, "Славія" - 8, "Нёман" - 7, "Смаргонь" - 4, "Спадарожнік" - 4.

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае лідар атак салігорскага "Шахцёра" Дэмба Дарба, які забіў 11 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі