Сцяг Нядзеля, 13 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 чэрвеня 2025, 15:21

Барсукоў стаў лепшым іграком 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
 

Фота ФК "Гомель"
Фота ФК "Гомель"
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўген Барсукоў прызнаны лепшым іграком 11-га тура чэмпіянату па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выязным паядынку з футбалістамі "Слуцка" 34-гадовы паўабаронца "Гомеля" быў сапраўдным лідарам сваёй каманды, забіўшы два мячы і аддаўшы галявую перадачу Дзмітрыю Барадзіну. Гамяльчане атрымалі перамогу з вялікім лікам 3:0 і, набраўшы 15 ачкоў, займаюць 8-е месца ў турнірнай табліцы.

Аўтарам самага прыгожага гола мінулага ўік-энду стаў хаўбэк барысаўскага БАТЭ Раман Пілецкі, які эфектным далёкім ударам паразіў вароты жодзінскіх тарпедаўцаў. Праўда, барысаўчане прайгралі з лікам 2:3, і знаходзяцца на 10-й пазіцыі, набраўшы 14 заліковых балаў.

Турнірную табліцу ўзначальвае дэбютант элітнага дывізіёна "МЛ Віцебск", у якога 29 ачкоў, мінскае "Дынама" і мазырская "Славія" набралі па 23 балы, у "Іслачы" і брэсцкага "Дынама" па 21 ачку. У бамбардзірскай гонцы лідзіруе Аляксандр Шасцюк ("Іслач"), які забіў 8 мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

13 чэрвеня
"Маладзечна" - Дынама" (Брэст), "Гомель" - "Арсенал" (Дзяржынск);

14 чэрвеня
"Мінск" - "Тарпеда-БелАЗ", БАТЭ - "Нёман" (Гродна), "Дынама" (Мінск) - "Слуцк";

15 чэрвеня
 "Іслач" - "МЛ Віцебск", "Нафтан" (Наваполацк) - "Славія", "Віцебск" - "Смаргонь".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі