Фота з архіва
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля паядынкаў перадапошняга тура агульнага этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў вядомы толькі два ўдзельнікі 1/8 фіналу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
За тур да фінішу месцы ў першай васьмёрцы забяспечылі сабе англійскі "Ліверпуль", які набраў 21 ачко, і іспанская "Барселона", у якой на тры балы менш. Па 16 ачкоў набралі лонданскі "Арсенал" і міланскі "Інтэр", у актыве мадрыдскага "Атлетыка" і італьянскага "Мілана" па 15 заліковых балаў. Адзін з патэнцыяльных фаварытаў англійскі "Манчэстэр Сіці" з лікам 2:4 прайграў у сталіцы Францыі футбалістам "Пары Сен-Жэрмен" і рызыкуе застаццца за бортам плэй-оф, набраўшы ўсяго 8 ачкоў.
Пасля сямі тураў вядомы дзевяць каманд, якія ўжо дакладна не будуць змагацца ў накаўт-раўндзе ЛЧ. Гэта аўстрыйскія "Штурм" з Граца і "Зальцбург", нямецкі "Лейпцыг", іспанская "Жырона", італьянская "Балоння", славацкі "Слован" з Браціславы, чэшская "Спарта" з Прагі, сербская "Црвена Звезда" з Бялграда і швейцарскі "Янг Бойз" з Берна.
Бамбардзірскую гонку чэмпіёнскай Лігі ўзначальвае польскі нападаючы "Барселоны" Роберт Левандоўскі, на рахунку якога 9 забітых мячоў.
Сустрэчы заключнага тура адбудуцца 29 студзеня. Непасрэдна ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выходзяць восем лепшых клубаў. За астатнія восем пуцёвак паспрачаюцца каманды, якія зоймуць 9-24-я месцы. Фінальны паядынак 70-га па ліку галоўнага клубнага турніру Еўропы адбудзецца 31 мая ў Мюнхене.-0-