Фота з архіва
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты іспанскай "Барселоны" выйшлі на другое месца ў табліцы агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У гасцявым паядынку 6-га тура каталонская каманда перамагла дортмундскую "Барусію" з лікам 3:2. Усе мячы ў гэтай сустрэчы былі забіты ў другім тайме, у пераможцаў галявы дубль аформіў Феран Торэс, у прайграўшых двойчы вызначыўся Серху Гірасі.
Лонданскі "Арсенал" разграміў у англійскай сталіцы футбалістаў "Манака" - 3:0, а ў Турыне італьянскі "Ювентус" перамог англійскі "Манчэстэр Сіці" - 2:0. Нямецкі "Штутгарт" у сябе дома не пакінуў шанцаў на поспех швейцарскаму клубу "Янг Бойз" з Берна - 5:1, для якога гэта шостае паражэнне запар. Таксама шостыя матчы запар прайгралі браціслаўскі "Слован" і нямецкі "Лейпцыг".
Пасля шасці тураў табліцу ўзначальвае англійскі "Ліверпуль", які пасля выязной перамогі над іспанскай "Жыронай" (1:0) набраў 18 ачкоў з 18 магчымых. У "Барселоны" на тры балы менш, па 13 ачкоў набралі нямецкі "Баер" з Леверкузена, англійская "Астан Віла" з Бірмінгема, італьянскі "Інтэр" з Мілана, а таксама французскія "Брэст" і "Ліль".
Сустрэчы перадапошняга, 7-га тура пройдуць 21 і 22 студзеня 2025 года, а заключныя паядынкі асноўнага этапу чэмпіёнскай Лігі адбудуцца 29 студзеня, пасля чаго восем лепшых клубаў адразу выйдуць у 1/8 фіналу. За астатнія восем пуцёвак паспрачаюцца каманды, якія зоймуць 9-24-я месцы. Фінальны паядынак 70-га па ліку галоўнага турніру Еўропы адбудзецца 31 мая ў Мюнхене.-0-