Арыян Цютрын. Фота Беларускай федэрацыі барацьбы
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц Арыян Цютрын стаў прызёрам чэмпіянату Еўропы па барацьбе 2025 года, які праходзіць у сталіцы Славакіі Браціславе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прадстаўнік вольнага стылю заваяваў медаль у самай лёгкай вагавой катэгорыі - да 57 кг. Напярэдадні ў папярэдніх баях Цютрын адолеў украінца Каміля Керымава і швейцарца Томаса Эпа, але ў паўфінале ўступіў Азамату Тускаеву з Сербіі. 8 красавіка ў паядынку за трэцяе месца нашаму спартсмену процістаяў Ніклас Штэхеле з Германіі, схватка скончылася з лікам 4:1 на карысць Арыяна. Раней у сваёй кар'еры ўраджэнец Якуціі Цютрын выйграваў бронзу чэмпіянату свету 2021 года ў Осла.
Таксама 8 красавіка наш Магамедхабіб Кадымагамедаў выйшаў у фінал у вагавой катэгорыі да 86 кг, а Дзмітрый Шамела (да 61 кг) і Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг) сталі ўдзельнікамі схватак за трэція месцы. Медальныя паядынкі з удзелам беларусаў адбудуцца сёння вечарам. Таксама 9 красавіка ў барацьбу на кантынентальным форуме ўступяць дзяўчаты. Усяго чэмпіянат Еўропы ў Славакіі сабраў больш за 450 спартсменаў.-0-