Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2020, 14:21

Баравуля: адукацыйныя праграмы - эфектыўны спосаб процідзеяння допінгу

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адукацыйныя праграмы - адзін з асноўных шляхоў процідзеяння допінгу. Аб гэтым заявіў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Баравуля на адкрыцці міжнароднага антыдопінгавага семінара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сродкаў барацьбы з допінгам існуе шмат. Аднак мы робім стаўку пераважна на прафілактыку і папярэджанне гэтай негатыўнай з'явы праз адукацыйныя праграмы. Не сакрэт, што некаторыя выпадкі прымянення забароненых прэпаратаў адбываюцца з-за элементарнай неінфармаванасці", - сказаў намеснік міністра.

Аляксандр Баравуля нагадаў, што ў Беларусі прыняты шэраг змяненняў у заканадаўстве, якія прадугледжваюць меры адказнасці за выкарыстанне допінгу ў спорце.

Удзельнікі міжнароднага семінара абмяркоўваюць інавацыі і перадавыя практыкі ў галіне антыдопінгавай адукацыі, даследаванні сітуацыі за мяжой і іншыя актуальныя пытанні барацьбы з допінгам. Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі