Валянцін Байко. Фота НАК
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя каноэ", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Старшынёй арганізацыі на новы чатырохгадовы тэрмін перавыбраны Валянцін Байко, намеснікам старшыні - Дзмітрый Даўгалёнак. Пасаду выканаўчага дырэктара асацыяцыі прадоўжыць займаць Юрый Кількоў.
Таксама на канферэнцыі былі выбраны рэвізійная камісія і прэзідыум арганізацыі. Вынікі работы асацыяцыі і нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ ў адыходзячым годзе прызнаны здавальняючымі.-0-