Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 чэрвеня 2025, 15:46

Байдарачнікі Кравец і Худзенка перамаглі на дамашнім Кубку мацнейшых спартсменаў

Уладзіслаў Кравец і Вльга Худзенка. Фота Мінспорту
Уладзіслаў Кравец і Вльга Худзенка. Фота Мінспорту
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены Уладзіслаў Кравец і Вольга Худзенка атрымалі перамогі на Кубку мацнейшых спартсменаў па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Заслаўі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым фіналам пятніцы 20 чэрвеня стаў вырашальны заезд на дыстанцыі 1000 м у мужчынскай байдарцы-адзіночцы, удзел у якім прынялі сем беларусаў і па адным прадстаўніку Расіі і Узбекістана. Уладальнікам золата стаў фіналіст Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў гэтым відзе праграмы Уладзіслаў Кравец, які на дзве секунды апярэдзіў суайчынніка Дзяніса Ярмоленку. Бронзу заваяваў трохразовы чэмпіён Еўропы ў гэтай дысцыпліне Алег Юрэня. Усяго ў турніры байдарак-адзіночак выступілі 39 атлетаў.

Таксама сёння байдарачніцы вызначылі прызёраў на дыстанцыі ў два разы карацейшай. На старт папярэдніх заездаў выйшлі 28 дзяўчат, да фіналу дабралася мацнейшая дзявятка. Лепшы час на фінішы 500-метроўкі паказала тытулаваная беларуская спартсменка Вольга Худзенка, расіянка Юлія Бабашынская, якая стала сярэбранай медалісткай, уступіла ёй паўтары секунды. Тройку замкнула наша Людміла Сінкель.

У суботу ў Заслаўі будуць разыграны сем камплектаў узнагарод, у заключны дзень турніру, 22 чэрвеня, адбудуцца дзесяць фіналаў. Сумарна ўдзел у спаборніцтвах прымаюць больш за 230 спартсменаў з пяці краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі