Іван Бахар. Фота sport5.by
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" падвяла вынікі 22-га тура чэмпіянату краіны сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лепшым іграком мінулага ўік-энду прызнаны нападаючы мінскага "Дынама" Іван Бахар. Шмат у чым дзякуючы яго намаганням чэмпіёны краіны змаглі атрымаць валявую вікторыю ў гасцявым паядынку з футбалістамі "Віцебска". У канцы першага тайма ён зраўнаваў лік, а яшчэ праз хвіліну выдаў галявую перадачу - 2:1 на карысць дынамаўцаў.
Аўтарам самага прыгожага гола 22-га тура стаў брэсцкі дынамавец Іван Зянькоў. У канцоўцы матчу ў Мазыры з мясцовай "Славіяй" ён атрымаў мяч на лініі штрафной плошчы і эфектным ударам адправіў яго ў верхні вугал варот гаспадароў поля. Брастаўчане выйгралі 1:0 і прадаўжаюць пагоню за лідарамі.
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "МЛ Віцебск" - 52 ачкі (22 матчы), "Славія" (Мазыр) - 41 (22), "Дынама" (Мінск) - 39 (20), "Іслач" (Мінскі раён) - 39 (22), "Дынама" (Брэст) - 38 (22). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападаючы "Іслачы" Аляксандр Шасцюк, у актыве якога 16 забітых мячоў.
У наступным туры сустракаюцца:
25 верасня
"Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Нафтан" (Наваполацк),
26 верасня
"Арсенал" (Дзяржынск) - "Мінск",
27 верасня
"МЛ Віцебск" - "Славія", "Дынама" (Брэст) - БАТЭ (Барысаў), "Слуцк" - "Віцебск",
28 верасня
"Гомель" - "Маладзечна", "Смаргонь" - "Нёман" (Гродна), "Дынама" (Мінск) - "Іслач".-0-