Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 снежня 2020, 09:36

Багдановіч: беларускія атлеты хочуць выступаць толькі пад нацыянальным сцягам

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты хочуць выступаць толькі пад нацыянальным сцягам. Такі пункт гледжання выказаў алімпійскі чэмпіён 2008 года ў Пекіне ў веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч, які падтрымаў сваім подпісам адкрыты зварот да міжнароднай і беларускай грамадскасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

"Заснавальнік сучаснага алімпійскага руху П'ер дэ Кубертэн спрабаваў уберагчы атлетаў ад усялякіх палітычных павеваў. Аднак жыццё стала настолькі шматвектарным, што заставацца ў баку ад розных грамадскіх працэсаў даволі складана. Наш зварот заклікае аб'яднацца ўсіх. Беларускія спартсмены хочуць выступаць толькі пад беларускім сцягам і слухаць беларускі гімн. Для атлета сур'ёзная матывацыя - удзел у Алімпійскіх гульнях, і не трэба пазбаўляць яго гэтай мары", - адзначыў Аляксандр Багдановіч.

Зварот таксама падтрымалі двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў у веславанні на байдарцы Марына Літвінчук і прызёр II Еўрапейскіх гульняў у веславанні на байдарцы Дзмітрый Траццякоў.

"Спорт - гэта твар нашай краіны, прэстыж. Развіццё спорту ў многіх краінах - задача прыярытэтная. Беларусь па праву можа лічыць сябе ў ліку лідараў у гэтай сферы. Аб гэтым ведаюць па рэзультатах нашых атлетаў. Я, як і многія ў нашай камандзе па веславанні на байдарках і каноэ, хачу зноў падняцца на п'едэстал гонару Алімпіяды, і ніхто не мае права пазбавіць нас гэтай магчымасці. Спартсмен павінен займацца сваёй справай", - расказала Марына Літвінчук.

Дзмітрый Траццякоў адзначыў: "Для спорту вышэйшых дасягненняў у нашай краіне зроблена многае: інфраструктура, умовы - забяспечаны ўсім неабходным. Трэнерскі штаб у нашай нацыянальнай камандзе правільна нацэльвае і вопытных атлетаў, і моладзь: трэніравацца і прыносіць карысць краіне. У камандзе створаны камфортныя ўмовы, якія даюць магчымасць рыхтавацца да важных стартаў, і аднымі з самых важных стануць Гульні ў Токіа. Паставіўшы подпіс пад зваротам, гаворым, што не хочам мяняць ні дзяржаўны герб, ні дзяржаўны сцяг. Кожны раз, калі дабіваемся рэзультату, не можам стрымаць эмоцыі, якія нас перапаўняюць. Робім для гэтага ўсё, што ад нас залежыць, абараняем гонар Айчыны і шчаслівыя, што жывём у Беларусі".

Зварот таксама падпісалі 1 снежня нацыянальная і юніёрская каманды па шорт-трэку.

Як паведамлялася, адкрыты зварот раней падтрымалі чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, вядомыя прадстаўнікі многіх відаў спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі