Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2019, 13:03

Багданава і Платонаў не выйшлі ў паўфінал мікста турніру па настольным тэнісе II Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Надзея Багданава і Павел Платонаў не змаглі прабіцца ў паўфінал турніру па настольным тэнісе II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінале спаборніцтваў змешаных пар беларускі дуэт ва ўпартай барацьбе ўступіў французскаму тандэму Лаура Гаснье / Трыстан Фларэ - 2:3 (4:11, 11:7, 6:11, 14:12, 4:11). У першым раўндзе Надзея Багданава і Павел Платонаў упэўнена абыгралі венгерскую пару Шандра Пергель / Адам Шудзі - 3:0.

Лідар беларускай каманды Уладзімір Самсонаў выйшаў у 1/8 фіналу, атрымаўшы валявую перамогу над Ніяголам Стаянавым з лікам 4:3. Сёння вечарам у паядынку за выхад у чвэрцьфінал беларус сустрэнецца з расіянінам Кірылам Скачковым.

У жаночым адзіночным разрадзе беларуска Вікторыя Паўловіч таксама прабілася ў 1/8 фіналу, абыграўшы румынку Элізабету Самару - 4:3. У гульні за тое, каб трапіць у чвэрцьфінал, саперніцай Вікторыі Паўловіч 24 чэрвеня будзе прадстаўніца Манака Ксяасін Янг.

Майстры малой ракеткі разыграюць у Мінску 5 камплектаў узнагарод: у мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах, міксце і камандных турнірах у жанчын і мужчын. Спаборніцтвы па настольным тэнісе завершацца 29 чэрвеня.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі