Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 студзеня 2020, 16:18

Бабаш і Младзенавіч выйгралі жаночы парны разрад Australian Open

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мельбурне вызначыліся першыя пераможцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным матчы жаночага парнага разраду венгерка Тымея Бабаш і Крысціна Младзенавіч з Францыі ўпэўнена перамаглі ў двух сэтах чэшку Барбару Стрыцаву і Се Шувэй з кітайскага Тайбэя - 6:2, 6:1.

Заўтра адбудзецца фінальны паядынак жаночага адзіночнага разраду, у якім іспанская тэнісістка Гарбін Мугуруса (32-і нумар сусветнага рэйтынгу) будзе сапернічаць з прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (15). Таксама 1 лютага пройдзе фінал турніру змешаных пар паміж амерыкана-брытанскім дуэтам Бетані Матэк-Сандс / Джэймі Марэй і чэшска-харвацкім тандэмам Барбара Крэйчыкава / Нікола Мекціч.

Першым фіналістам мужчынскіх спаборніцтваў стаў серб Новак Джокавіч (2), які перамог у паўфінале швейцарца Роджэра Федэрэра (3). Яго сапернік вызначыцца сёння пасля другога паўфінальнага матчу паміж нямецкім тэнісістам Аляксандрам Зверавым (7) і аўстрыйцам Дамінікам Цімам (5). Фінал мужчынскага адзіночнага разраду Australian Open 2019 адбудзецца 2 лютага. У гэты дзень пройдзе фінал мужчынскага парнага разраду, у якім аўстралійцы Макс Персэл і Люк Сэвіл сустрэнуцца з амерыкана-брытанскім тандэмам Раджыў Рам / Джо Солсберы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі