Вікторыя Азаранка
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не выступіць на турніры ў амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым раўндзе беларуска, якая займае 19-е месца ў сусветным рэйтынгу, павінна была сустрэцца з італьянкай Лючыяй Бранцэці, у якой 68-я пазіцыя, але незадоўга да старту вырашыла зняцца з турніру. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з траўмай пляча, з-за якой на мінулым тыдні яна не змагла дайграць турнір у Таронта.
У 2013 і 2020 гадах Азаранка станавілася пераможцай спаборніцтваў у Цынцынаці. Замест Азаранка саперніцай Бранцэці будзе іспанская тэнісістка Джэсіка Бузас Манейра (91-ы нумар сусветнага рэйтынгу).
Трэцяя ракетка планеты Арына Сабаленка пачне турнір з другога раўнда, дзе яе саперніцай будзе італьянка Элізабэта Качарэта (66).
У мінулым годзе турнір выйграла амерыканка Коры Гаўф (2), якая ў 1/16 фіналу сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Юліяй Пуцінцавай (33).-0-