Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 красавіка 2019, 09:00

Азаранка з-за траўмы не дайграла фінальны матч у Мантэрэі

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былая першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка (67-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла з-за траўмы завяршыць фінальны матч турніру ў мексіканскім Мантэрэі з прызавым фондам $250 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку Вікторыя Азаранка прайграла першую партыю іспанскай тэнісістцы Гарбінье Мугуруса (19) 1:6, а ў другім сэце пры ліку 1:3 беларуска не змагла прадоўжыць гульню з-за траўміравання нагі.

Да гэтага на спаборніцтвах у Мантэрэі беларуска абыграла японку Мію Като (514) - 6:4, 6:2, казахстанскую тэнісістку Зарыну Дыяс (107) - 6:3, 6:2, расіянку Настассю Паўлючэнкаву (33) - 6:0, 6:4 і пятую ракетку свету немку Ангеліку Кербер - 6:4, 4:6, 6:1.-0-

Фота арганізатараў турніру

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі