Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 мая 2024, 09:23

Азаранка выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе
 

Вікторыя Азаранка. Фота з instagram-акаўнту
Вікторыя Азаранка. Фота з instagram-акаўнту
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 1/64 фіналу беларуска, якая займае 21-е месца ў сусветным рэйтынгу, усяго за гадзіну ўпэўнена перайграла аргенцінскую тэнісістку Надзю Падарошка, якая знаходзіцца на 59-й пазіцыі рэйтынгу WTA, - 6:1, 6:0. У другім крузе Азаранка згуляе з расіянкай Мірай Андрэевай (38-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

Таксама паспяхова стартавала другая ракетка свету Арына Сабаленка, якая абыграла ў першым крузе расійскую тэнісістку Эрыку Андрэеву (100) - 6:1, 6:2. У 1/32 фіналу саперніцай беларускі будзе японка Маюка Учыжыма (83). У мінулым годзе Арына Сабаленка дайшла да паўфіналу гэтых спаборніцтваў, а Вікторыя Азаранка выбыла ў першым раўндзе.

Агульны прызавы фонд 123-га па ліку French Open складае 53,5 млн еўра, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 2,4 млн еўра. Турнір завершыцца 9 чэрвеня. У мінулым сезоне чэмпіёнкай трэці раз у кар'еры стала лідар сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтак, а ў мужчын таксама трэці раз перамог серб Новак Джокавіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі