Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2024, 09:46

Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу турніру WTA-1000 у г.Доха

Фота Unsplash
Фота Unsplash
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (31-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў другі раўнд турніру катэгорыі WTA-1000 у г.Доха з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/32 фіналу беларуска адолела ў трохсэтавым паядынку польскую тэнісістку Магдалену Фрэш (52) - 6:3, 3:6, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 35 хвілін. Наступнай саперніцай Азаранка будзе пераможца матча паміж бразільянкай Беатрыс Хадад Маяй (14) і кітаянкай Сіньюй Ван (41).

Два апошнія турніры ў сталіцы Катара выйгравала полька Іга Свёнтак, а ў 2020 годзе перамагла Арына Сабаленка. Гэтыя спаборніцтвы ў г.Доха завяршацца 17 лютага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі