
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка прабіліся ў 1/16 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым крузе Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці абыгралі кітайскую пару Шуай Пэн / Чжаосюань Ян - 7:5, 4:6, 7:5. У барацьбе за выхад у 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці сустрэнуцца з амерыканскім тандэмам Джэніфер Брэдзі / Элісан Рыск.
Беларуска-бельгійскі дуэт Арына Сабаленка / Элізэ Мертэнс перамаглі амерыканска-галандскі тандэм Бетані Матэк-Сандс / Дэмі Схюрс - 6:2, 3:6, 6:3.
Раней у парным разрадзе паспяхова стартавалі яшчэ дзве беларускі: Лідзія Марозава разам з японкай Сюко Аоямай, Аляксандра Сасновіч - з амерыканкай Тэйлар Таўнсэнд. Беларуска Вера Лапко і кітаянка Дуань Ін'ін прайгралі латвійска-румынскай пары Алена Астапенка / Сорана Кырсця - 2:6, 7:6, 6:7.
У адзіночным разрадзе беларуска Арына Сабаленка ў 1/16 фіналу згуляе з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай, а Аляксандра Сасновіч будзе сапернічаць з расіянкай Настассяй Паўлючэнкавай.-0-