Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 верасня 2024, 09:40

Азаранка не змагла завяршыць матч турніру WTA-500 у Гвадалахары

Вікторыя Азаранка. Фота з instagram-акаўнта
Вікторыя Азаранка. Фота з instagram-акаўнта
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла завяршыць свой стартавы матч на турніры WTA-500 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам $922,5 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку другога раўнда беларуска, якая займае цяпер 19-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася з расіянкай Камілай Рахімавай, у якой 89-я пазіцыя, і прайграла першую партыю 2:6. У другім сэце пры ліку 3:0 на карысць расіянкі Азаранка ўзяла медыцынскі тайм-аўт і потым не змагла прадоўжыць гульню. У чвэрцьфінале саперніцай Рахімавай будзе пераможца матчу паміж яшчэ адной расійскай тэнісісткай Веранікай Кудзярметавай (42-і нумар рэйтынгу WTA) і калумбійкай Марыяй Асорыа (80).

Спаборніцтвы ў Гвадалахары фінішуюць 15 верасня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі