Вікторыя Азаранка. Фота з архіва НАК
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (105-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Бад-Хомбургу з прызавым фондам $1 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў паядынку другога раўнда беларуска прайграла ў двух сэтах польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак (8) - 4:6, 4:6.
У 1/16 фіналу Азаранка перамагла нямецкую тэнісістку Лаўру Зігемунд (103) - 6:2, 6:2, а да гэтага, у кваліфікацыі адолела ў трохсэтавых паядынках амерыканку Кэці Макналі (213) - 4:6, 6:2, 6:0 і расіянку Вераніку Кудзярметаву (43) - 6:7, 6:3, 6:4.
Спаборніцтвы ў Бад-Хомбургу завершацца 28 чэрвеня.-0-