Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2019, 09:57

Азаранка і Сабаленка прабіліся ў паўфінал парнага разраду турніру ў Маямі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія тэнісісткі выйшлі ў паўфінал парнага разраду на турніры ў амерыканскім Маямі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс упэўнена перайгралі ў чвэрцьфінале канадска-кітайскі тандэм Габрыэла Даброўскі / Сюй Іфань - 6:2, 6:2.

У барацьбе за выхад у фінал беларуска-бельгійская пара 29 сакавіка сустрэнецца з Вікторыяй Азаранка і аўстралійкай Эшлі Барці, якія ў 1/4 фіналу абыгралі румынска-харвацкі дуэт Ёана Ралука Алару / Дар'я Юрак - 6:1, 6:3.

Партнёрша Вікторыі Азаранка па парным турніры прабілася і ў паўфінал адзіночнага разраду. Эшлі Барці (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) згуляе сёння з эстонкай Анет Кантавейт (19). У другім паядынку за выхад у фінал румынка Сімона Халеп (2) будзе сапернічаць з чэшкай Каралінай Плішкавай (7).

Жаночы турнір у Маямі, агульны прызавы фонд якога складае $9 млн, завершыцца 30 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі