Сцяг Аўторак, 24 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 мая 2025, 17:24

Азаранка і Кругер прайгралі ў 1/2 фіналу парнага разраду турніру ў Мадрыдзе

Фота з архіва
Фота з архіва
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і амерыканка Эшлін Кругер не выйшлі ў фінал парнага разраду турніру WTA-1000 у Мадрыдзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паўфінале яны ўступілі бельгійцы Элізэ Мертэнс і расіянцы Вераніцы Кудзярметавай - 6:4, 4:6, 8:10.
 
На гэтым турніры Азаранка і Кругер перамаглі нідэрландска-амерыканскі тандэм Дэмі Схюрс / Эйжа Мухамад - 6:4, 6:4, расійска-амерыканскі дуэт Кацярына Аляксандрава / Пейтан Стэрнс - 3:6, 6:4, 10:5 і амерыканскіх тэнісістак Коры Гаўф і Робін Мантгомеры - 7:6, 6:3.

Заўтра ў фінальным паядынку адзіночнага разраду першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка сустрэнецца з чацвёртым нумарам сусветнага рэйтынгу амерыканскай тэнісісткай Коры Гаўф.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі