Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2022, 09:40

Аўстралійцы шосты раз прабіліся ў фінал чэмпіянату свету па футболе

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Аўстраліі па футболе шосты раз прабілася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету 2022 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку міжкантынентальнай кваліфікацыі ў катарскім Аль-Раяне аўстралійцы ва ўпартай барацьбе перамаглі сапернікаў з Перу ў серыі пасляматчавых пенальці. У асноўны і дадатковы час гульня была абсалютна роўнай, з мноствам адзінаборстваў, але за 120 мінут мяч так і не пабываў у варотах - нічыя 0:0. Серыю пенальці больш паспяхова правялі аўстралійскія футбалісты - 5:4. Для іх гэта будзе пяты запар планетарны форум.

Таксама ў Аль-Раяне сёння вызначыцца апошні ўдзельнік чэмпіянату пасля матчу зборных Коста-Рыкі і Новай Зеландыі. Раней костарыканцы пяць разоў выступалі ў фінальных турнірах ЧС, а новазеландцы двойчы.

Фінальная частка 22-га чэмпіянату свету пройдзе з 21 лістапада па 18 снежня на футбольных арэнах Катара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі