Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2021, 19:19

Аўстралійская тэнісістка Эшлі Барці стала першай фіналісткай Уімблдона

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар сусветнага жаночага рэйтынгу аўстралійская тэнісістка Эшлі Барці стала першай фіналісткай Уімблдонскага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў стартавым паўфінальным паядынку аўстралійка абыграла ў двух сэтах нямецкую тэнісістку Ангеліку Кербер (23-і нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:3, 7:6 (7:3).

Эшлі Барці ўпершыню згуляе ў фінале адзіночнага разраду Уімблдонскага турніру.

У суботнім вырашальным паядынку яе саперніцай будзе пераможца другога сённяшняга паўфіналу, у якім чацвёртая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка згуляе з чэшкай Каралінай Плішкавай, у якой 13-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі