Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2025, 14:46

Аўсеенка заняў другое месца ў суперспрынце на чэмпіянаце Расіі
 

Ілья Аўсеенка. Фота з архіва
Ілья Аўсеенка. Фота з архіва
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі біятланіст Ілья Аўсеенка стаў прызёрам этапу чэмпіянату Расіі, які праходзіць у Цюмені, у суперспрынце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На старт кваліфікацыі ў суперспрынце выйшлі 52 спартсмены, з іх у фінал адабраліся 30 чалавек, у тым ліку сямёра беларусаў. Вырашальны забег прайшоў у фармаце скарочанага мас-старту на 7,5 км. Лепшым сярод нашых біятланістаў стаў Ілья Аўсеенка, які дапусціў па адным промаху на першай і другой стральбе, але два наступныя агнявыя рубяжы прайшоў без памылак і ў выніку фінішаваў другім на 8 секунд пазней за Кірыла Бажына са Свярдлоўскай вобласці. Тройку прызёраў замкнуў Антон Бабікаў з каманды Башкортастана, якога Аўсеенка апярэдзіў на 0,9 сек.

У шасцёрку мацнейшых таксама трапіў лідар нашай каманды Антон Смольскі - у яго пятая пазіцыя. Максім Варабей заняў 12-е месца, Павел Бялько стаў 14-м, Іван Тулацін - 20-ы, Мікіта Лабастаў размясціўся ўслед за ім, Дзмітрый Лазоўскі не стартаваў. Сцяпан Данілаў паказаў 32-і рэзультат у кваліфікацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі