Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Асташэвіч: вопыт выступлення на ЕЮАФ у Сараеве дапаможа маладым атлетам у спартыўнай кар'еры

Спорт 08.02.2019 | 18:43
Андрэй Асташэвіч
Андрэй Асташэвіч

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт выступлення на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі (ЕЮАФ), які пройдзе 10-16 лютага ў Сараеве (Боснія і Герцагавіна), дапаможа маладым беларускім атлетам у пачатку спартыўнай кар'еры. Такое меркаванне выказаў сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч у час праводзін беларускай спартыўнай дэлегацыі на XIV зімовы Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе атлеты прайшлі адборачныя спаборніцтвы і заслужылі права прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне. На фестывалі яны пазнаёмяцца са спартсменамі з іншых краін, убачаць іх узровень падрыхтоўкі. Спадзяюся, удзел у міжнародным форуме дапаможа нашым атлетам рэалізаваць сябе ў далейшым у спорце вышэйшых дасягненняў і пакладзе пачатак паспяховай кар'еры", - сказаў Андрэй Асташэвіч.

Першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў пажадаў поспехаў і дастойнай барацьбы юным атлетам. "Ваша задача - паказаць волю да перамогі, характар. Дзяржава ўклала ў вас вельмі многае, прадаставіла ўмовы для падрыхтоўкі да спаборніцтваў, забяспечыла кваліфікаванымі трэнерамі, урачамі. Цяпер справа за вамі", - адзначыў ён.

Двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па фрыстайле Дзмітрый Дашчынскі выказаў надзею на добры рэзультат беларускіх спартсменаў на еўрапейскім фестывалі. "На жаль, выступленне бачыў толькі на відэа, але, спадзяюся, усе настроены рашуча і едуць за перамогамі, - падкрэсліў ён. - Юным спартсменам будзе цікава алімпійская атмасфера, першы раз гэта эмацыянальна і запамінаецца. Цяпер з настальгіяй успамінаю свае першыя Алімпійскія гульні".

Усяго ў зборную Беларусі на XIV зімовы Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль 2019 года ўвайшлі 46 спартсменаў у шасці відах спорту: біятлоне, горных лыжах, лыжных гонках, фігурным катанні, шорт-трэку і хакеі з шайбай.

У складзе дэлегацыі таксама 22 трэнеры. Шэфам місіі зацверджаны начальнік аддзела міжнародных адносін НАК Беларусі Васіль Юрчык.

На мінулым зімовым Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі, які адбыўся ў турэцкім Эрзуруме, беларуская каманда была прадстаўлена 43 атлетамі ў шасці відах спорту. На рахунку каманды - адна сярэбраная ўзнагарода (хакейная каманда).

Удзел у цяперашніх спаборніцтвах прымуць больш за 1600 спартсменаў з 46 краін Еўропы, якія будуць спаборнічаць у васьмі відах спорту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.