Сцяг Чацвер, 9 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 студзеня 2025, 10:17

Асістэнцкі дубль Мартынава дапамог "Авангарду" абыграць "Поўначсталь" у КХЛ

Фота з архіва
Фота з архіва
9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры матчы ў сераду прадоўжылі праграму рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чарапавецкая "Поўначсталь", якая канкурыруе з мінскім "Дынама" за больш высокае месца ў канферэнцыі, прымала "Авангард". Па ходзе матчу чарапаўчане вялі з адрывам тры шайбы, але затым дазволілі саперніку зраўнаваць лічбы і ў выніку ўступілі ў серыі булітаў - 5:6. Дзве галявыя перадачы за омічаў аддаў наш Ігар Мартынаў, беларускі галкіпер "Поўначсталі" Канстанцін Шостак адбіў 35 кідкоў. У яшчэ адным процістаянні каманд з Захаду і Усходу "Тарпеда" абыграла "Сібір" - 2:0.

Два іншыя паядынкі дня скончыліся разгромамі. СКА ў Санкт-Пецярбургу прайграў "Спартаку" з лікам 0:5, у асноўным складзе "армейцаў" гэту сустрэчу пачынаў наш варатар Павел Майсевіч, але ён быў заменены пасля трэцяй прапушчанай шайбы. Паралельна ў "зялёным дэрбі" "Ак Барс" разабраўся з уфімскім "Салаватам Юлаевым" - 5:1, беларускі абаронца казанскага клуба Сцяпан Фалькоўскі правёў на лёдзе 18 мінут, нанёс два кідкі і заблакіраваў два выстралы сапернікаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі