Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 кастрычніка 2022, 14:45

Арына Сабаленка згуляе з Унс Джабір на старце падагульняючага турніру WTA

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амерыканскім Форт-Уорце сёння стартуе падагульняючы турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У групе Нэнсі Рычы першай саперніцай 7-й ракеткі планеты беларускі Арыны Сабаленка будзе другі нумар сусветнага рэйтынгу туніская тэнісістка Унс Джабір. Раней гэтыя саперніцы правялі паміж сабой тры паядынкі, у якіх двойчы перамагла лепшая беларуская тэнісістка. Для 24-гадовай Арыны Сабаленка гэта будзе другі ў кар'еры падагульняючы турнір WTA - у мінулым годзе ў мексіканскім горадзе Сапапан яна не змагла выйсці з папярэдняй групы. У другім матчы гэтага квартэта амерыканка Джэсіка Пегула (3-і нумар сусветнага рэйтынгу) згуляе з грачанкай Марыяй Сакары (5).

Заўтра стартавыя гульні адбудуцца ў групе Трэйсі Осцін. Лідар сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтак сустрэнецца з расіянкай Дар'яй Касаткінай (8), а амерыканка Кока Гаўф (4) будзе сапернічаць з францужанкай Каралін Гарсія (6). Пасля завяршэння папярэдняга этапу ў паўфінал выйдуць па дзве лепшыя тэнісісткі з кожнай групы. Па такой жа схеме пройдуць спаборніцтвы ў парным разрадзе. Турнір фінішуе 7 лістапада.

Агульны прызавы фонд падагульняючага турніру WTA складае $5 млн. У мінулым годзе яго пераможцай упершыню стала іспанская тэнісістка Гарбінье Мугуруса, якая абыграла ў вырашальным паядынку эстонку Анет Кантавейт. Парны турніры выйграў чэшскі тандэм Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі