Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 мая 2020, 14:00

Арына Сабаленка згуляе ў матчавай сустрэчы ў мінскім Палацы тэніса

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя беларускія тэнісісты прымуць удзел у матчавых сустрэчах Belarus Insurance Cup, якія пройдуць 6-7 мая ў мінскім Палацы тэніса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У турніры прымуць удзел Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч, капітан каманды Кубка Дэвіса Дзмітрый Жырмонт і іншыя.

На мерапрыемстве будуць выконвацца максімальныя меры бяспекі: матчы адбудуцца без гледачоў, усе спартсмены будуць праходзіць медыцынскі агляд, на корце будзе прысутнічаць толькі адзін суддзя і не будзе прывычных рукапацісканняў у канцы матчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі