13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка захоўвае другую пазіцыю ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер у лепшай беларускай тэнісісткі 6100 ачкоў, Арына Сабаленка ўступае толькі польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак. Беларуска Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 17-м месцы (2138 балаў), Аляксандра Сасновіч з 38-й пазіцыі перамясцілася на 44-ы радок (1192).
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 10 485 ачкоў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6100;
3. Унс Джабір (Туніс) - 5210;
4. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5000;
5. Каралін Гарсія (Францыя) - 4745;
6. Кока Гаўф (ЗША) - 3992;
7. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3616;
8. Дар'я Касаткіна (Расія) - 3425;
9. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3275;
10. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 2860.
Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) зноў узначаліў серб Новак Джокавіч. Лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 77-е месца, набраўшы 686 ачкоў.
Топ-10 рэйтынгу АТР:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 7070 ачкоў;
2. Карлас Алькарас (Іспанія) - 6730;
3. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5940;
4. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5515;
5. Андрэй Рублёў (Расія) - 4065;
6. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 3815;
7. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 3455;
8. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3260;
9. Хольгер Рунэ (Данія) - 3136;
10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 2950.-0-