Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2021, 14:32

Арына Сабаленка засталася на 7-м месцы ў рэйтынгу WTA

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на 7-м месцы ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні лепшая беларуская тэнісістка дайшла да фіналу турніру ў нямецкім Штутгарце і цяпер у яе актыве 5205 ачкоў.

Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 15-й пазіцыі ў рэйтынгу WTA, маючы 3526 балаў. Аляксандра Сасновіч займае 92-е месца, набраўшы 878 балаў. У Вольгі Гаварцовай 579 ачкоў і 142-я пазіцыя.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9655 ачкоў,

2. Наомі Осака (Японія) - 7800,

3. Сімона Халеп (Румынія) - 7050,

4. Сафія Кенін (ЗША) - 5915,

5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5835,

6. Б'янка Андрэеску (Канада) - 5265,

7. Арына Сабаленка (Беларусь) - 5205,

8. Серэна Уільямс (ЗША) - 4850,

9. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4660,

10. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4405.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў падняўся на 76-е месца (950 балаў), Ілья Івашка знаходзіцца на 107-й пазіцыі (736), Уладзімір Ігнацік - на 341-м радку (136). На гэтым тыдні Ягор Герасімаў і Ілья Івашка выступяць на турніры ў нямецкім Мюнхене.

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 963,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9810,

3. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 9700,

4. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 8365,

5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 7980,

6. Аляксандр Звераў (Германія) - 6125,

7. Андрэй Рублёў (Расія) - 6000,

8. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 5875,

9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3765,

10. Матэа Берэціні (Італія) - 3568.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі