Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2021, 17:38

Арына Сабаленка захоўвае другое месца ў рэйтынгу WTA

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка захоўвае другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні ў сваіх сацсетках лепшая беларуская тэнісістка паведаміла аб станоўчым тэсце на каранавірус. На рахунку тэнісісткі 7115 ачкоў. Што датычыцца астатніх беларусак, то Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 32-м месцы (1856 ачкоў), Аляксандра Сасновіч займае сотую пазіцыю (760).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9077 ачкоў,

2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 7115,

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5285,

4. Іга Швёнтак (Польшча) - 4756,

5. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4668,

6. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4595,

7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4376,

8. Сафія Кенін (ЗША) - 4190,

9. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4055,

10. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3835.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ілья Івашка займае 45-е месца (1370 ачкоў), Ягор Герасімаў - 108-ю пазіцыю (721).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР за мінулы тыдзень выглядае наступным чынам:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 633 ачкі,

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 10 575,

3. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 8175,

4. Аляксандр Звераў (Германія) - 7603,

5. Андрэй Рублёў (Расія) - 6130,

6. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5815,

7. Матэа Берэціні (Італія) - 5173,

8. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4495,

9. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 3765,

10 Каспер Рууд (Нарвегія) - 3615.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі