ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 1 чэрвеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2020, 11:37

Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры абыграла Сімону Халеп і выйшла ў паўфінал турніру ў Адэлаідзе

Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 tennis photography
Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 tennis photography

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (12-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў паўфінал турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $780 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку 1/4 фіналу беларуска сустракалася з экс-першай ракеткай свету румынкай Сімонай Халеп (4) і перамагла ў двух сэтах - 6:4, 6:2. Гульня прадаўжалася 1 гадзіну 11 мінут.

У матчы за выхад у фінал Арына Сабаленка будзе сапернічаць з украінкай Даянай Ястрэмскай (24).

У першым раўндзе Арына Сабаленка абыграла прадстаўніцу кітайскага Тайбэя Се Шувэй (36) - 5:7, 6:1, 7:5, а потым перамагла амерыканскую тэнісістку Бернарду Перу (70) - 7:6 (7:4), 6:2.

Турнір у Адэлаідзе фінішуе 18 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі