Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2021, 09:00

Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Мадрыдзе

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў фінал буйнога турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 2,5 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінале Арына Сабаленка сустракалася з расіянкай Настассяй Паўлючэнкавай (41-ы нумар рэйтынгу WTA) і ўпэўнена выйграла ў двух сэтах - 6:2, 6:3. Матч працягваўся 1 гадз 5 мін. У вырашальным паядынку 8 мая саперніцай беларускі будзе першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці. Нядаўна яны сустракаліся ў фінале турніру ў нямецкім Штутгарце, і тады поспех быў на баку аўстралійскай тэнісісткі.

У першым раўндзе спаборніцтваў у іспанскай сталіцы Арына Сабаленка перамагла расійскую тэнісістку Веру Званарову (114) - 6:1, 6:2, затым узяла верх над яшчэ адной расіянкай Дар'яй Касаткінай (37) - 6:3, 6:3, у 1/8 фіналу абыграла амерыканку Джэсіку Пегулу (33) - 6:1, 6:2, а ў чвэрцьфінале была мацнейшай за бельгійку Элізэ Мертэнс (16).

У 1/8 фіналу турніру ў французскім Сен-Мало (прызавы фонд - $115 тыс.) беларуска Аляксандра Сасновіч (92) перамагла славенку Тамару Зіданшэк (80) - 7:6 (7:3), 6:3. У чвэрцьфінале саперніцай беларускай тэнісісткі будзе прадстаўніца Швейцарыі Вікторыя Галубіч (84).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі