Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 верасня 2019, 13:19

Арына Сабаленка ўпершыню ў сезоне абыграла тэнісістак з топ-10 рэйтынгу і выйшла ў чвэрцьфінал турніру ва Ухані

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (14-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ва Ухані (Кітай), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку трэцяга раўнда адзіночнага разраду Арына Сабаленка сустракалася з галандскай тэнісісткай Кікі Бертэнс (8) і ўпэўнена выйграла першы сэт усяго за 22 хвіліны - 6:1. У другой партыі беларуска вяла 5:1, пры ліку 5:3 мела матчбол на сваёй падачы, але затым у яе адбыўся незразумелы спад, і саперніца, узяўшы 5 геймаў запар, выйшла наперад - 6:5. Усё ж Арына Сабаленка зраўнавала лік - 6:6, а потым ва ўпартым тай-брэйку зрабіла лік - 11:9.

Другі сэт прадаўжаўся крыху больш за гадзіну. У чвэрцьфінале Арына Сабаленка будзе сапернічаць з казахстанскай тэнісісткай Аленай Рыбакінай (50). У мінулым годзе Арына Сабаленка стала пераможцай турніру ва Ухані, абыграўшы ў вырашальным паядынку эстонку Анет Кантавейт.

У 1/8 фіналу парнага разраду Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сёння згуляюць з амерыкана-ўкраінскім тандэмам Дэзайр Краўчык / Людміла Кічанок. Беларуска-амерыканскі дуэт Аляксандра Сасновіч / Сафія Кенін будзе сапернічаць з галандска-нямецкай парай Дэмі Схюрс / Анна-Лена Грэнефельд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі