Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2021, 17:47

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Штутгарце

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёмая ракетка свету беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA 500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам $565,5 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/8 фіналу беларуска перайграла ў дзвюх партыях немку Ганну-Лену Фрыдзам (125-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:4, 6:2. Паядынак прадаўжаўся 1 гадзіну 20 мінут. У барацьбе за выхад у паўфінал саперніцай Арыны Сабаленка будзе эстонская тэнісістка Анет Кантавейт (27).

У матчы 1/16 фіналу беларуска абыграла кітаянку Чжан Шуай (40) - 6:2, 6:2.

Турнір на грунтавых кортах Штутгарта завершыцца 25 касавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі