ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 9 мая 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 сакавіка 2021, 15:37

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Дубаі

Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 tennis photography
Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 tennis photography

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала другую вікторыю на буйным турніры ў Дубаі з прызавым фондам $1,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім матчы 1/8 фіналу беларуска, якая займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена перайграла ў дзвюх партыях эстонскую тэнісістку Анет Кантавейт, у якой 24-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA, - 6:3, 6:2. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 5 мінут. У матчы за выхад у паўфінал саперніцай Арыны Сабаленка будзе пераможца сустрэчы паміж полькай Ігай Свёнтак (15-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і іспанкай Гарбінье Мугурусай (16). У паядынку 1/16 фіналу Арына Сабаленка перамагла французскую тэнісістку Алізэ Карнэ (59) - 6:2, 6:4.

У 1/8 фіналу парнага разраду Арына Сабаленка і бельгійская тэнісістка Элізэ Мертэнс, пасеяныя пад першым нумарам, сустрэнуцца з амерыканскім дуэтам Джэсіка Пегула / Бэтані Матэк-Сандс. Беларуска-грузінскі тандэм Лідзія Марозава / Аксана Калашнікава не змог выйсці ў 1/8 фіналу, уступіўшы ў трохсэтавым матчы расійска-румынскай пары Анастасія Патапава / Моніка Нікулеску - 7:6 (7:1), 0:6, 6:10.

У 1/16 фіналу мужчынскага турніру ў французскім Марсэлі з прызавым фондам 334,2 тыс. еўра сапернікам беларуса Ягора Герасімава (76) будзе нямецкі тэнісіст Янік Ханфман (105). Пераможца іх матчу ў 1/8 фіналу згуляе з трэцяй ракеткай свету расіянінам Даніілам Мядзведзевым.

У першым раўндзе парнага разраду спаборніцтваў у катарскай Досе з прызавым фондам $787,9 тыс. беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх уступілі французскаму дуэту Жэрэмі Шардзі / Фабрыс Мартэн - 2:6, 2:6.

Турніры ў Дубаі і Досе завершацца 13 сакавіка, спаборніцтвы ў Марсэлі фінішуюць на дзень пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі