Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2019, 17:27

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Страсбургу

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на турніры ў французскім Страсбургу з прызавым фондам $250 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/8 фіналу беларуска, якая займае 11-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла нямецкую тэнісістку Лауру Зігемунд, у якой 99-я пазіцыя - 6:4, 6:3.

У першым раўндзе Арына Сабаленка разграміла кітаянку Чжу Лінь (108) - 6:0, 6:1.

Спаборніцтвы ў Страсбургу завершацца 25 мая, пасля чаго мацнейшыя тэнісісткі планеты перабазіруюцца ў Парыж, дзе 26 мая на кортах "Ралан Гарос" стартуе другі ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі