Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2020, 12:41

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Адэлаідзе

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $780 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/8 фіналу беларуска, якая займае 12-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла амерыканскую тэнісістку Бернарду Перу, у якой 70-я пазіцыя - 7:6 (7:4), 6:2. Паядынак прадаўжаўся 1 гадзіну 20 мінут.

У першым раўндзе Арына Сабаленка перамагла прадстаўніцу кітайскага Тайбэя Се Шувэй (36-ы нумар рэйтынгу WTA) - 5:7, 6:1, 7:5. 

У паядынку за выхад у паўфінал Арына Сабаленка згуляе з чацвёртай ракеткай свету румынкай Сімонай Халеп.

Турнір у Адэлаідзе завершыцца 18 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі