Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2020, 15:37

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Лексінгтане

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзінаццатая ракетка свету беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў амерыканскім Лексінгтане з прызавым фондам $202 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/16 фіналу беларуска перайграла ў трохсэтавым матчы амерыканку Мэдысан Брэнгл, якая займае 80-е месца ў рэйтынгу WTA - 6:1 (6:7 (5:7), 6:2.

Сёння свае паядынкі 1/16 фіналу правядуць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі, прычым іх саперніцамі таксама будуць амерыканкі: экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (58-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з Вінус Уільямс, Вольга Гаварцова (135) будзе сапернічаць з Бетані Матэк-Сандс. Вольга Гаварцова прабілася ў асноўную сетку, паспяхова пераадолеўшы два кваліфікацыйныя бар'еры.

Турнір у Лексінгтане завершыцца 16 жніўня. Ён з'яўляецца для вядучых тэнісістак свету праверкай сіл перад стартам чарговага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату ЗША. У гэтым годзе US Open плануецца правесці з 31 жніўня па 13 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі