ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2017, 19:54

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Мумбаі

Арына Сабаленка. Фота з архіва
Арына Сабаленка. Фота з архіва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў індыйскім Мумбаі з прызавым фондам $115 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку 1/16 фіналу Сабаленка, якая займае 96-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла аўстралійку Прысцылу Хон (214-ы нумар рэйтынгу WTA) у двух сэтах - 7:5, 6:1. Цяпер у матчы за выхад у чвэрцьфінал Арына Сабаленка, пасеяная пад першым нумарам, згуляе з кітаянкай Лю Цзя-Цзын (207).

Спаборніцтвы ў Мумбаі завершацца 26 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі