Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 сакавіка 2021, 15:43

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Дубаі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў Дубаі з прызавым фондам $1,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку 1/16 фіналу восьмая ракетка планеты перамагла французскую тэнісістку Алізэ Карнэ (59-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:2, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 25 хвілін. У матчы за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Арыны Сабаленка будзе пераможца сустрэчы паміж эстонкай Анет Кантавейт (24) і румынкай Соранай Кырсця (67). У парным разрадзе Арына Сабаленка будзе выступаць з бельгійскай тэнісісткай Элізэ Мертэнс.

У 1/16 фіналу мужчынскага турніру ў французскім Марсэлі з прызавым фондам 334,2 тыс. еўра сапернікам беларуса Ягора Герасімава (76) будзе нямецкі тэнісіст Янік Ханфман (105). Пераможца іх матчу ў 1/8 фіналу згуляе з трэцяй ракеткай свету расіянінам Даніілам Мядзведзевым.

Турнір у Дубаі завершыцца 13 сакавіка, спаборніцтвы ў Марсэлі фінішуюць на дзень пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі