Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2020, 10:39

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Дубаі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе беларуска сустракалася з грачанкай Марыяй Сакары і перамагла ў двухгадзінным трохсэтавым паядынку - 6:2, 4:6, 6:1. Першую партыю Арына Сабаленка выйграла вельмі ўпэўнена, пасля чаго страціла канцэнтрацыю, дазволіўшы саперніцы ўзяць рэванш. А ў вырашальным сэце перавага зноў была на баку беларускі, якая аддала грачанцы толькі адзін гейм.

Сёння ўвечары ў паядынку 1/8 фіналу Арына Сабаленка будзе сапернічаць з бельгійскай тэнісісткай Элізэ Мертэнс, якая з'яўляецца яе партнёршай у парных спаборніцтвах.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, у 1/16 фіналу прайграла ў двух сэтах французскай тэнісістцы Крысціне Младзенавіч - 4:6, 3:6.

Турнір у Дубаі з прызавым фондам $2,6 млн завершыцца 22 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі