Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2022, 09:36

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Дубаі

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пераможна стартавала на турніры ў Дубаі з прызавым фондам $703 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/16 фіналу другая ракетка планеты ўпэўнена перайграла ў двух сэтах украінку Марту Касцюк (49-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:4, 6:1. Паядынак прадаўжаўся 1 гадзіну 15 мінут. Наступнай саперніцай Арыны Сабаленка будзе чэшская тэнісістка Петра Квітава (25).

Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (17) у першым раўндзе ўступіла расійскай тэнісістцы Вераніцы Кудзярметавай (31) - 3:6, 4:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі