Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2023, 10:31

Арына Сабаленка выйшла ў 1/2 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $8,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале другая ракетка планеты крыху больш як за гадзіну ўпэўнена перайграла амерыканку Кока Гаўф (6-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:4, 6:0. У гэтай сустрэчы Арына Сабаленка не дапусціла ніводнай двайной памылкі на сваіх падачах і шэсць разоў падавала навылет. Раней яна была мацнейшай за расіянку Яўгенію Родзіну (427), украінку Лесю Цурэнка (95) і чэшку Барбару Крэйчыкаву (16). У паядынку за выхад у фінал беларуска сустрэнецца з грэчаскай тэнісісткай Марыяй Сакары (7).

Турнір у Індыян-Уэлсе завершыцца 19 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі