Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2019, 11:47

Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў гульні 1/32 фіналу беларуска перамагла брытанку Кэці Бултэр - 6:3, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 15 мінут. У першым крузе Арына Сабаленка была мацнейшая за расійкую тэнісістку Ганну Калінскую - 6:1, 6:4. У барацьбе за выхад у 1/8 фіналу першая ракетка Беларусі сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч сёння перамагла эстонку Анэт Контавейт - 6:3, 6:3 і таксама выйшла ў 1/16 фіналу.

У першым крузе парнага разраду беларуска-японскі тандэм Лідзія Марозава / Сюко Ааяма перамог нямецка-амерыканскі дуэт Ганна-Лена Грэнефельд / Ваня Кінг - 6:4, 6:3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі