Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2021, 11:41

Арына Сабаленка ўзнялася на сёмае месца ў рэйтынгу WTA

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўзнялася на сёмае месца ў сусветным рэйтынгу. За ўвесь час выступленняў гэта пакуль яе найлепшая пазіцыя ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку года, перад стартам першага ў новым сезоне турніру ў Абу-Дабі, Арына Сабаленка была дзясятай ракеткай планеты, а пасля трыумфу ў сталіцы ААЭ ўзнялася на тры радкі, маючы ў сваім актыве 4580 ачкоў. На стыку двух сезонаў яна выйграла тры турніры запар, атрымаўшы перамогі ў 15 паядынках запар. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка цяпер займае 13-е месца ў рэйтынгу WTA, маючы 3426 балаў. Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 90-й пазіцыі, набраўшы 838 балаў.

Топ-10 першага ў 2021 годзе рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,

2. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,

3. Наомі Осака (Японія) - 5780,

4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,

5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5260,

6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,

7. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4580,

8. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,

9. Петра Квітава (Чэхія) - 4516,

10. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4505.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў займае 78-е месца (840 ачкоў), беларус Ілья Івашка знаходзіцца на 109-й пазіцыі (681), Уладзімір Ігнацік на 331-м радку (132).

Топ-10 новага рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12 030 ачкоў,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9850,

3. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 9125,

4. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 8470,

5. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6630,

6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5940,

7. Аляксандр Звераў (Германія) - 5615,

8. Андрэй Рублёў (Расія) - 4164,

9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3455,

10. Матэа Берэціні (Італія) - 3120.

Цяпер вядучыя тэнісісты планеты рыхтуюцца да першага ў новым сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Ён пройдзе з 8 па 21 лютага ў Мельбурне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі