Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2020, 18:41

Арына Сабаленка ў трох сэтах абыграла кітаянку Чжэн Сайсай і прабілася ў паўфінал турніру ў Досе

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у катарскім горадзе Доха з прызавым фондам $2,9 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінале Арына Сабаленка (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла ў цяжкім трохсэтавым паядынку кітаянку Чжэн Сайсай (37) - 3:6, 7:6 (7:2), 6:3. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 22 хвіліны.

У стартавым матчы ў Досе Арына Сабаленка перамагла эстонку Анет Кантавейт (22) - 7:5, 2:6, 7:5, а потым абыграла грэчаскую тэнісістку Марыю Сакары (20) - 6:3, 6:0.

У парным разрадзе Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс спачатку выйгралі ў амерыкана-бельгійскага тандэма Бетані Матэк-Сандс / Кірстэн Фліпкенс - 6:7, 6:2, 10:7, а ў матчы за выхад у паўфінал уступілі канадска-латвійскаму дуэту Габрыэла Даброўскі / Алена Астапенка - 6:4 ,1:6, 4:10.

У 1/8 фіналу парнага разраду мужчынскага турніру серыі "Чэленджэр" у французскім По з прызавым фондам 92 тыс. еўра беларуска-ізраільскі дуэт Андрэй Васілеўскі / Ёнатан Эрліх прайграў расіяніну Тэймуразу Габашвілі і славаку Лукашу Лацка - 7:6, 6:7, 8:10.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі