Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2019, 12:39

Арына Сабаленка стала паўфіналісткай турніру ва Ухані

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (14-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал турніру ў кітайскім Ухані з прызавым фондам $2,5 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінальным паядынку 26 верасня з казахстанскай тэнісісткай Аленай Рыбакінай (50) беларуска выйграла першую партыю з лікам 6:3, а ў другой дапусціла шмат памылак і проста правалілася - 1:6. У вырашальным сэце прадстаўніца ўжо Казахстана не мела шанцаў на поспех - Арына Сабаленка выйграла 6:1. Сустрэча прадаўжалася 1 гадз 42 мін.

У матчы за выхад у фінал беларуская тэнісістка сустрэнецца з першай ракеткай свету Эшлі Барці з Аўстраліі. Год таму яны таксама сустракаліся ў паўфінале, і тады беларуска выйграла - 7:6, 6:4. Затым Арына Сабаленко стала пераможцай гэтых спаборніцтваў, перамогшы ў фінале эстонку Анэт Контавейт у двух сэтах з аднолькавым лікам 6:3.

У чвэрцьфінале парнага разраду гэтага турніру Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс згуляюць з амерыкана-французскім дуэтам Бетані Матэк-Сандс / Каралін Гарсія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі